Сорта

Ад Ведзьмаў

Spiced / Herbed Beer

6,66% ABV 10 IBU

3,91 (113) Untappd ↗

Эль месячнай вытрымкі з крапівой, беражліва скошанай на лугах і пагорках Слонімшчыны, дробкай імбіра і жменькай жацецкага хмеля для букета. У гэтым годзе ў агародзе Нарадзілась крапіва. Мы яе касой скасілі, Пад страхою пасушылі... І да свята Хэллаўіна З крапівой зварылі піва! З спрадвечных часоў людзі выявілі карысныя ўласцівасці крапівы і разнастайна яе выкарыстоўвалі. У тым ліку ў магіі. Лічыцца, што крапіва адпуджвае ведзьмаў і адводзіць злыя чары. Таму ў цёмны час Хэлоўіна, калі ў свет людзей бесцырымонна ўрываецца ўсякая нячыстая сіла, Крапіўны эль становіцца асабліва актуальны. Каб яшчэ больш узмацніць магічныя ўласцівасці напою, мы дадалі ў яго імбіра, які таксама абараняе ад злых духаў і з'яўляецца каталізатарам ў чароўных зеллях. Залаціста-бурштынавы колер. Багатая, шчыльная, стойкая, пузырчата-шыпучая белая пена. У саладкава-рэзкім водары травяністыя ноты крапівы, імбіра і ванілі. У гусце крапіўна-ледзянцовая слодыч, адцянённвя пікантнай прыправай імбіра і травяністай гарчынкай, падсушаны фініш і далікатнае, злёгку даўкае пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью