Сорта

Барсучы Тлушч

Belgian Strong Golden Ale

6,9% ABV • 22 IBU

0,00 (6)

Да абуджэння "Барсука" ад кароткатэрміновай восеньскай спячкі: Бельгійскі Залаты Дужы Эль 9-месячнай вытрымкі з какосам і ананасам. З даўніх часоў чалавек заўважыў, што барсукі да восені ўзмоцнена ад'ядаюцца, каб назапасіць тлушч. Які дазваляе ім добра пераносіць маразы, а таксама пратрымацца ў зімовай спячцы да вясны. З гэтых цікавых назіранняў з'явілася практыка прымянення барсучынага тлушчу для прафілактыкі прастуд і іншых холаднасезонных хвароб. Для лепшай засваяльнасці і большага эфекту барсучы тлушч змешвалі з півам. Пажадана мацней градусам, каб лепш раствараўся тлушч. Плюс садавіна-ягады для вітамінаў... Барсучы тлушч мы ў дужы эль натуральна не дадавалі, зымітаваўшы яго нажорысты эфект какосам, які таксама тлушчам валодае, А сакавіты трапічны ананас як вітамінавы і настройчы суплемент. Іскрыста-залацісты колер. Густая, шыпучая белая пена. У водары карамельна-фруктовая парфумерна-фенольная спіртуознасць з нотамі какоса, ананаса, дзюшэса і ванілі. У складаным гусце рэшткавая фруктова-ледзянцовая слодыч з адценнямі ананаса і грушы, далікатна-кусачы перчык, сухі фініш, характэрная алеістасць какоса ў доўгім посмакоўі, сагравальны эфект.

ПивоварняStaўbtsoўsky brovar (Стаўбцоўскі Бровар)

СтранаBelarus

Дата появления03.11.2026

Где купить · 1

Заведения

Минск

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью