Сорта

Бляск Пегаса

Mead - Melomel

6,9% ABV

4,03 (50)

Напаўсалодкі з абляпіхай і ананасам месячнай вытрымкі. Латынізаваная форма грэцкай назвы абляпіхі Hippophaë паўстала ад грэчаскіх слоў Hippos (конь) і Phaos (бляск). Што ў суме ўтварае "Бляск Коні". Старажытныя грэкі прыкмецілі, што калі карміць коней лісцем абляпіхі, то іх шкура становіцца асабліва бліскучай. Міфічны Пегас еў не толькі лісце абляпіхі, але і ягады. Што давала яму ў плюс да бліскучай скуры яшчэ і сілы для палётаў. Імя Пегаса паходзіць ад слова pihaššašiš (ззяючы). Так што назву новага меламеля можна інтэрпрэтаваць вобразна-мастацкай таўталогіяй "Ззянне Ззяючага". Абляпіху часам называюць Паўночным Ананасам. Балазе адно з рэчываў, якое фармуе спецыфічны пах абляпіхі, утрымоўваецца і ў ананасе. Яшчэ адна цудоўная таўталогія. Залаціста-ананасны колер. Багатая, шыпучая белая пена. У яркім водары ананас, трапічная садавіна, абляпіхавыя і мядовыя ноты. У насычаным гусце мядова-фруктовая слодыч з адценнямі ананаса, пікантная ягадная кіслінка абляпіхі, далікатная даўкасць абляпіхавай лупіны і костачкі ў пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью