Сорта

Дзікае Паляванне

Historical Beer - Gruit / Ancient Herbed Ale

5,7% ABV

3,74 (84) Untappd ↗

Светлы Груйт Эль з верасам і крываўнікам 2-месячнай вытрымкі. "Бязгучна скакала па верасе дзікае паляванне караля Стаха, імчалі шэрыя, туманныя, нахіленыя наперад постаці." Выпускаючы першы груйт з верасам (пра крываўнік песнь яшчэ мы праспяваем), складана ўтрымацца ад згадкі пра класычны твор беларускай літаратуры - аповесць У.Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". Значная, наібольш містычная, частка дзеяння, звязанная з гэтым самым дзікім паляваннем караля Стаха, адбываецца на верасовых пустках. "Дзікі верас спяваў пад іхнімі нагамі." А карцінка да гатунку сміксавана з малюнкаў з коміксу А.Глобуса паводле аповесці. Залаціста-апельсінавы колер. Багатая, шчыльная, карункавая ўстойлівая белая пена. У водары гарманічнае перапляценне кветак верасу і крываўніка, ледзянцова-цукерачныя ноты. У гусце соладава-карамельная слодыч ў абрамленні рэзкіх адценняў крываўніка і верасу, далікатная травяністая гарчынка ў падсушаным фінішы і злёгку даўкім пасмакоўі.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью