Сорта

Касi

Mead - Melomel

6,4% ABV

4,01 (39) Untappd ↗

Напаўсалодкі з чорнай парэчкай і дыняй. Японскі дэманічны кот (ката-дэмон) Касі выдатна сугучны з ангельскай назвай чорнай парэчкі (ангел. cassis) - аднаго з асноўных інгрэдыентаў нашага новага меламеля. Касі - адзін з найбольш магутных ёкаяў (разнавіднасць абакэ). Выглядае як антрапаморфная істота з галавой вялізнага ката (тыгра) і вогненным хвастом, часам у насцегнавой павязцы з тыгровай шкуры. Імя Касі (яп. 火車) літаральна азначае «вогненная павозка». З'яўляецца ката-дэман падчас навальніцы і выкрадае нядаўна памерлых грэшнікаў разам з іх грэшнымі душамі, уцягваючы наўпрост у будысцкае пекла. Часам і зусім пажыраючы. Катам, нават дэманічным, бо таксама трэба есці. Каралава-ружовы колер. Хуткая, шыпучая белая пена. Саладкавы мядова-фруктовы водар з чорнасмародзінавымі і дыннымі нотамі. У гусце мядовая слодыч, фруктовыя лядзяшы з чорнай парэчкай і дыняй, мімалётная ягадная кіслінка, падсушаны фініш, далікатнае костачкава-даўкае пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления27.08.2026

Где найти · 2

Заведения

Минск

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью