Сорта

Хійсі

Farmhouse Ale - Sahti

6,9% ABV

3,63 (42) Untappd ↗

з жытнім соладам і ядлаўцовымі галінкамі на хлебапякарных дражджах. Хійсі (фін.Hiisi) - лясны дух у фінскай міфалогіі. Уяўляўся ў розных абліччах: прывіда, волата альбо гіганцкага лася. Імя Хійсі паходзіць ад назвы святых гаяў, у якіх забаранялася секчы дрэвы. Адпаведна адным з функцыяналаў Хійсі быў прыродаахоўны. Відавочна, што з асаблівым дбаннем ахоўваўся ядловец, без якога фіны не змаглі б варыць свой любімы сахти. У міфе пра нябеснае паляванне паляўнічы спрабуе на лыжах дагнаць Хійсі ў вобразе лася, але ніяк не можа гэтага зрабіць. У выніку бясконцай гонкі паляўнічы ператварыўся ў Палярную зорку, яго лыжня ў Млечны шлях, а Хійсі ў сузор'е Вялікай Мядзведзіцы. Глыбокі лалавы колер. Багатая шыпучая жаўтлявая пена. У салодка-рэзкім водары карамель, солад, скарыначка жытняга хлеба, гваздзік, бананавыя і драўняна-ядлаўцовыя ноты. У гусце карамельна-салодавая слодыч з пернічнымі і рэзкімі адценнямі, плыўны фініш з далікатнай квасной кіслінкай і шурпата-алеістае ядлаўцова-даўкае пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления27.08.2026

Где найти · 1

Заведения

Минск

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью