Сорта

Хуанлун

Historical Beer - Gruit / Ancient Herbed Ale

6,9% ABV

3,87 (59)

Цёмны Груйт з лісцем мамордзіки і сцяблом фенхеля, выгадаванымі на Слонімшчыне. Хуанлун (Жоўты Цмок) - адзін з цэнтральных персанажаў кітайскай міфалогіі. Цэнтр светабудовы, увасабленне элемента зямлі, уцелаўленне сілы і мудрасці. А яшчэ зааморфнае ўвасабленне легендарнага Жоўтага Імператара. "Жоўты цмок" таксама адзін з гатункаў мамордзікі, якая з'яўляецца асноўнай фішкай новага грюйта. У Старажытным Кітаі есці мамордзіку было дазволена толькі імператару і яго сямейнікам. У Індыі мамордзіка лічылася "раслінай багоў". Мае мноства назваў тыпу "горкі гарбуз", "шалёная дыня", "кракадзілаў агурок". Па сваёй сутнасці з'яўляючыся трапічнай ліянай, мамордзіка са змяненнем клімату стала здольная расці ў Беларусі і нават паспяваць даваць плады. У мамардзікі ядомыя і надзвычай карысныя ўсе часткі расліны. Глыбокі чорны колер з гранатавым адлівам. Шчыльная, шыпучая бэжавая пена. У водары чорны шакалад, фруктовы лікёр, партвейн, травяністыя і рэзкія ноты. У гусце шакаладна-перніковая слодыч з далікатнымі драўнянымі адценнямі сцябла фенхеля, мяккая травяністая гаркаватасць мамордзікі, плыўны фініш і рэзкае пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью