Сорта

Ляля

Mead - Other

5,5% ABV

3,60 (84) Untappd ↗

Паўсухая медавуха з кветкавым мёдам з Гродзеншчыны на вінных дражджах 1,5-месячнай вытрымкі. Другі медавушны рэліз новага праекту прыйшоўся якраз да Дня ўсіх закаханых. Па адной з версій пачатак гэтаму святу паклалі Луперкаліі Старажытнага Рыма. Прыкладна 14 лютага аддавалі ўшанаванні багіні «ліхаманкавага» кахання Juno Februata і богу Фаўну. Свята было вясёлым і займальным, гугл у дапамогу. Але навошта нам іх старажытнарымскія багі, калі ў беларусаў была свая заступніца закаханых - прыгажуня Ляля? Па сумяшчальніцтве Ляля ящчэ і багіня вясны, кветак і пеўчых птушак. Выдатна падыходзіць да кветкавай медавухі напярэдадні вясны. Колер белага золата. Лёгкая, шыпучая белая пена. У тонкім водары кветкавы мёд, белы наліў, ноты дзюшэса і белага віна. У гусце рэшткавая мядовая слодыч з ягадна-кветкавымі адценнямі, далікатная кіслінка белага віна, лёгкая мінеральнасць і мімалётная гарчынка ў мяккім пасмакоўі.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью