Сорта

Mämmi

Rye Beer

6,6% ABV 18 IBU

4,03 (72) Untappd ↗

Жытні Эль з хмелем Northern Brewer (Германія) і цэдрай апельсіна. Гісторыя паходжання традыцыйнага фінскага дэсерту Мяммі. Сабраўся неяк вядомы фінскі падарожнік Міка Хямяляйнен у далёкую Азію. Напякла яму Хямяляйненка ў дарогу фінскіх булак і сухароў, наліла збан сахці і папрасіла прывезці адтуль для яе які-небудзь дэсерт. Доўгімі фінскімі зімовымі вечарамі з гарбаткай яго спажываць. Доўга Міка падарожнічаў. На зваротнай дарозе ў нямецкай піўной за куфлем піва раптам успомніў жончына пажаданне! Схапіў Міка са стала бохан шчыльнага нямецкага жытняга хлеба, паліў яго нямецкім півам і закрасіў кавалачкамі апельсінавай скарынкі. Добранька запячатаў і павёз дадому. За дарогу ад трасяніны ўсё змяшалася і ператварылася ў аднастайную масу. Жонка ад падарункавага дэсерту засталася ў такім захапленні, што стала печ яго па святах з жытняй мукі, соладу і апельсінавай цэдры. Суседкі таксама падгледзелі кулінарны шэдэўр, а пасля рэцэпт па ўсёй Суомі разышоўся. Гранатава-медны колер. Шчыльная, стойкая крэмавая пена. У водары пернікі, скарыначка жытняга хлеба, цытрусавыя і ліманадныя ноты. У гусце слодыч святочнай выпечкі з адценнямі апельсінавай цэдры, мяккая хмелевая гарчынка, плыўны фініш і далікатнае алеіста-рэзкае пасмакоўе.

ПивоварняStaўbtsoўsky brovar (Стаўбцоўскі Бровар)

СтранаBelarus

Дата появления31.08.2026

Где найти · 1

Заведения

Полоцк

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью