Сорта

Мака-Мана

Mead - Melomel

6,8% ABV

3,98 (48) Untappd ↗

Напаўсалодкі з мандарынам і маракуяй месячнай вытрымкі. Кіянумака-Мана - багіня-ягуар у міфалогіі плямён Бразіліі (радзімы маракуі). Акрамя агульнага з маракуяй паходжання імя багіні выдатна падыходзіць новаму меламелю сугучнасцю маракуе і мандарыну. Асабліва яго скарочаны варыянт "Мака-Мана". У адных паданьнях Кіанумака-Мана ператвараецца ў здаравеннага ягуара, у іншых кіруе ягуарамі. Па сумяшчальніцтве багіня свабоды, абаронца лясоў і дзікай прыроды Амазоніі. Упершыню ператварылася ў ягуара, жадаючы накарміць сваю галодную маці. Якой растлумачыла, як яе расчараваць. Але маці спалохалася дачкі-ягуара больш за голад і ўцякла. Прыйшлося дзяўчынцы стаць багіняй-ягуарам. Залацісты з ружаватым адлівам колер. Багатая, лёгкая, хуткая белая пена. Салодкі мядова-фруктовы водар з нотамі мандарына і маракуі. У гусце фруктова-мядовая слодыя з пікантнай кіслінкай маракуі, плыўны фініш і мяккае, злёгку даўкае пасмакоўе з далікатнымі адценнямі мандарына.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью