Сорта

Нарасiмха

Mead - Braggot

6,9% ABV 21 IBU

3,87 (52)

Цёмны Браггот з вішняй 5-месячнай вытрымкі. Нарасімха (чалавек-леў) - цёмная паўантрапаморфная аватара Вішну, жахлівая і лютая. Вось так і новы вішнёвы браггот - магутная цёмная паўпіўная аватара нашага вішнёвага піва Вішну. Вішну ўвасобіўся на Зямлі ў выяве чалавека з галавой ільва, каб аднавіць дхарму і ўхіліць пагрозу міру ад тыраніі асура Хіраньякашыпу. Дэман валодаў дарам непаражальнасці, яго не мог забіць ні чалавек, ні звер. Дзякуючы дару Хіраньякашыпу захапіў уладу над трыма светамі, падпарадкаваў сабе нават багоў. Нарасімха, не будучы ні чалавекам, ні зверам, разарваў дэмана, аднавіўшы дхарму і мір на Зямлі. Цёмна-вішнёвы колер. Багатая, шчыльная бэжавая пена. У водары цёмная вяленая садавіна, зацукраваны мёд, бабулін вішнёвы кампот, вінныя і рэзкія ноты. У гусце вішня ў лікёры ў шакаладзе, грэцкі мёд, фруктовы пернік, мяккі фініш і доўгае далікатнае шурпата-таніннае пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью