Сорта

Нум-Торум

Mead - Melomel

6,9% ABV

4,12 (60) Untappd ↗

з марошкай і чорным бэзам. Нум-Торум (ён жа Нумі-Торум, літар."верхні бог") - вярхоўнае боства народаў хантаў і мансі. Нум-Торум - стваральнік свету. Ён стварыў зямлю з глею, які вынесла з Сусветнага акіяна Гагара. Нум-Торум стварыў заадно і людзей, а таксама, каб ім сумна не было, волатаў-людаедаў (менкваў). Нас Нум-Торум цікавіць як стваральнік марошкі, якая ўвайшла ў склад новай медавухі. Бог дараваў марошку першым людзям і наказаў больш нічога не есці. Людзі відавочна не паслухаліся. Затое зараз, каб ураджай марошкі быў большы, калі знаходзяць першую ягадную паляну, то намазваюць кожную ягадку на гэтай паляне алеем, салам і іншым рыбіным тлушчам. Насычаны рубінава-малінавы колер. Лёгкая шыпучая ружовая пена. Саладкавы ягадна-мядовы водар з нотамі марошкі і бузіны. У гусце рэшткавая мядовая слодыч з ягаднымі адценнямі, пікантнай кіслінкай марошкі, доўгае далікатна-даўкае, злёгку вяжучае пасмакоўе бузіны.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью