Сорта

Паходня Праметэя

Historical Beer - Gruit / Ancient Herbed Ale

6% ABV

3,71 (72) Untappd ↗

Светлы Груйт 3-хмесячнай вытрымкі са сцебламі фенхеля, святаяннікам, маёранам і крываўнікам, клапатліва сабранымі па палях і лугах Слонімшчыны. Праметэй - адзін з тытанаў у грэчаскай міфалогіі. Яго імя азначае "думаючы раней", у адрозненне ад імя брата Эпіметэя, які азначае"думаючы пасля". Ёсць версія, што імя Праметэя паўстала з памылковай транскрыпцыі санскрыцкага слова प्रमन्. (pramantha (палачка для здабывання агню)). Што вельмі магчыма, бо найбольшую вядомасць Праметэй набыў выкраданнем у багоў агню і перадачай яго людзям. Пры гэтым мала хто ведае, што іскру агню ён схаваў, захаваў і даставіў у сцябле фенхеля. У асяродку якога багатага расліннымі алеямі агонь павольна тлее, а шчыльная абалонка не дазваляе абпальваць рукі. Дарэчы, па адным з міфаў Праметэй вынайшаў і саміх людзей. А па іншаму навучыў іх не толькі здабываць агонь, але яшчэ і варыць на ім піва. Бурштынава-залацісты колер. Лёгкая, паветраная, карункавая белая пена. У саладкаватым водары фруктовае монпасье з кветкава-рэзкімі нотамі маярану, фенхеля і святаянніка. У гусце: ледзянцова-соладавая слодыч з адценнямі фенхеля і маярану, мімалётная гарчынка крываўніка, плыўны фініш і далікатнае масляніста-рэзкая пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления30.08.2026

Где купить в Минске · 2

Заведения

Минск

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью