Сорта

Піксі

Historical Beer - Gruit / Ancient Herbed Ale

5,8% ABV

3,76 (49) Untappd ↗

Светлы Груйт з маяранам, верасам і мятай, клапатліва сабранымі на лугах і палях Слонімшчыны). Піксі - міфічныя істоты брытанскага фальклору кельцкага паходжання, якія насяляюць на багністых верасовых пустках. Невысокага росту, у зялёных адзеннях, з рудай шавялюрай, вострымі вушамі і крылцамі. У адрозненне ад роднасным ім бяскрылым феям і эльфам. Па начах Піксі збіраюцца ў пустынных месцах, весяляцца, танчаць і пырхаюць з месцы на месца. Хоць гэтыя істоты гарэзлівыя, яны мілыя, амаль бяскрыўдныя і да людзей вельмі добразычлівыя. А вось п'яніц, асабліва якія распускаюць рукі і латашыць сваіх жонак, Піксі могуць затлуміць і прывабіць у балоты. Супраць марока дапамагае выварочвання паліто навыварат альбо кавалак хлеба ў кішэні. Злёгку замутнены бурштынава-медны колер. Багатая, устойлівая, шыпучая светлая пена. У свежым саладкавата-рэзкім водары фруктовыя лядзяшы, травяністыя і мятныя ноты. У гусце рэшткавы карамельна-саладовая саладосць з рэзкімі адценнямі маярану і верасу, мімалётная травяністая гаркаватасць, плыўны фініш і далікатна-шурпатае пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью