Сорта

Пята Ахіла

Spiced / Herbed Beer

6,6% ABV 44 IBU

3,93 (116) Untappd ↗

Цёмны Травяны Эль 2-х месячнай вытрымкі з крываўнікам і святаяннікам, сабранымі ў маляўніча-дзікіх месцах на востраве пасярод возера каля вёскі Душава Капыльскага раёна, на пагорках Слонімшчыны і каля глейкага возера з чорнай вадой Заронаўскага на Віцебшчыне, хмелямі Citra і Chinook. Сваю батанічную лацінскую назву Achilléa millefólium крываўнік атрымаў у гонар легендарнага старажытнагрэцкага героя-напаўбога Ахіла (Ахілеса). У часы вайны Траянскай па дарозе да Троі ў мутнаватай гісторыі Ахіл параніў Тэлефа, сына Геракла. Тэлеф нядоўга мучыўся, склікаў савет з лекараў і аракулаў, якія яму навукова даказалі, што рану вылечыць здольны толькі Ахіл. Тэлеф да Ахіла звярнуўся, а той у лячэнні раненняў такі сабе эксперт. Момантам хутканогі Ахіл за радай кінуўся да кентаўра Хірону. Кентаўр мудры адукаваў Ахіла, як з дапамогай крываўніка тую рану загаіць. Справа была зроблена, Ахіл ж веданне неацэннае даведаўся. Якое яго выратавала, калі яму стралой патрапілі ў тую самую Ахілаву пяту, што была ўразлівым яго месцам. Бо ў астатнім Ахіл непрабіўным быў. Чорнашакаладны колер з барвяным адлівам. Шчыльная, стойкая, шыпучая бэжавая пена. У насычаным водары бітэр шакалад, бітэр лікёр, дужая чорная кава, вялены чарнасліў, рэзкія, смалістыя і кветкавыя ноты. У складаным гусце лікерна-лакрычна-шакаладна-соладава-чарнаслівавая слодыч, далікатна падкрэсленая рэзкімі адценнямі святаянніка і пікантнай травяністай горыччу крываўніка, плыўны фініш і доўгае даўкае пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью