Сорта

Сісіютль

Mead - Melomel

6,3% ABV

3,97 (58) Untappd ↗

паўсухі Ароніевы Меламель (медавуха с чарнаплоднай рабінай) 2-месячнай вытрымкі. У ароніі і Сісіутля, як не дзіўна, шмат агульнага. (Хто не ў курсе, аронія (яна ж чарнаплодная рабіна) - гэта такая ягада. Сісіютль - папулярная ў індзейскай культуры міфічная істота ў выглядзе двухгаловага рагатага змея з дадатковым цэнтральным тварам пасярод тулава). Аронія і Сісіутль паходзяць з Паўночнай Амерыкі. Сок ароніі (ад грэч. ἄρος - карысць) ужываецца для лячэння шматлікіх хвароб. Кроў Сісіутля валодае гаючымі ўласцівасцямі, выкупаўшыся ў ёй можна стаць непаражальным... Дарэчы, актуальныя ў апошні час навальніцы - вынік барацьбы Сісіютля і Громавых птушак. Чырвона-ружовы колер. Багатая, шипучая, пры гэтым даволі ўстойлівая светла-ружовая пена. У саладкаватым водары кветкавы мёд, чарніцы, белы вінаград, мімалётныя рэзка-даўкія ноты. У гусце мядова-ягадная слодыч, кіслінка ружовага віна, драўняныя адценні, характэрная далікатна-мяккая танінная даўкасць чарнаплоднай рабіны ў падсушаным фінішы і доўгім пасмакоўі.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью