Сорта

Віракоча

Pale Ale - Other

6,9% ABV 20 IBU

3,46 (94)

Бульбяны Эль. Першае зваранае ў Беларусі крафтавае бульбяное піва з беларускімі чыпсамі-пласцінкамі з Мар'інай Горкі, цыбулькай і кропчыкам. На дзіва пры цяперашняй культавасці бульбы ў Беларусі з бульбяным півам у нас неяк зусім сумна, калі не сказаць, што ніяк. Таму пастараліся кампенсаваць гэты вакуум, зварыўшы піва з самімі натуральнымі беларускімі бульбянымі чыпсамі-пласцінкамі без дабавак і паляпшальнікаў, вырабленымі ў Мар'інай Горцы. Дзе дарэчы прыдумалі і вырабілі ў сярэдзіне 80-х мінулага стагоддзя самыя першыя беларускія чыпсы. Паколькі масавае распаўсюджванне і прыхільнасць да бульбы ў Беларусі ўзнікла вельмі нядаўна, у народным этнасе не захаваліся бульбяныя багі і легендарныя героі. У адрозненне ад Паўднёвай Амерыкі, адкуль уласна і прыбыла ў Еўропу бульбачка. Напрыклад, бог сонца Віракоча вывеў "боскі клубень" і навучыў заснавальнікаў імперыі інкаў вырошчваць бульбу. Бронзавы, злёгку замутнены колер. Шчыльная, устойлівая крэмавая пена. Саладкавата-рэзкі водар бульбачкі, смажанай з цыбулькай і запраўленай кропчыкам, У гусце соладава-чыпсавая слодыч з адценнямі смажанай цыбулі і кропу, далікатная хмелевая гарчынка і мяккае саладкавата-даўкае пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью