Сорта

Вока Цмока

Mead - Melomel

6,9% ABV

4,02 (63)

Напаўсалодкі з лічы і ківі месячнай вытрымкі. Адно з прыгожых назваў лічы ў Кітаі (яго радзіме) - Вока Цмока. Па легендзе назва адбылася так. Злосны Цмок разбураў вёскі. Народны герой Лун'янь (як не дзіўна, імя азначае "Вока Цмока") забіў Цмока. А вока Цмока закапаў. На месцы закапанага вока вырасла дрэва лічы, якое назвалі Вокам Цмока. Увогуле, калі коратка, то Вока Цмока закапаў вока забітага Цмока, з вока Цмока вырасла Вока Цмока. Карыстаючыся выпадкам, успомнім пра культавую фігуру беларускага фальклору - Цмока. У адрозненне ад іх злыдняў-цмокаў, наш Цмок вельмі дабрадушны і пазітыўны да людзей. Не супраць выпіць-закусіць з вясельнага стала, куды яго запрашаюць дабраславіць маладых. А з дзецьмі Цмок і зусім душка. Іскрысты залаціста-цытрынавы колер. Багатая, шыпучая белая пена. Салодасны фруктова-мядовы водар з нотамі лічы і ківі. У гусце салодкія мядова-фруктовыя пералівы з адценнямі лічы, пікантнай кіслінкай ківі, падсушаны фініш і злёгку даўкае пасмакоўе белага віна.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью