Сорта

Ыш

Cider - Graff

6,9% ABV 15 IBU

3,45 (46) Untappd ↗

Моцнае яблычнае піва з пшанічным соладам і хмелем Saaz на ангельскіх элевых дражджах 1,5-месячнай вытрымкі. Грэф - фантазійны напой з цыклу раманаў Стывена Кінга "Цёмная вежа". Усё, што адтуль пра яго вядома, гэта нейкі гібрыд піва і сідру, і ён бывае рознай крэпасці. Таму даеш палёт фантазіі, што вельмі нам блізка. Пры напісанні цыкла Кінг натхняўся паэмамі ангельскіх пісьменнікаў, таму для браджэння былі абраны ангельскія элевыя дрожджы. Для Лонданскай затуманенасці і фантизийной загадкавасці дадалі пшанічны солад. Для назвы ж цудоўна падыходзіць адзін з галоўных персанажаў цыклу Ыш - вушасцік-путанік, таксама вядомы, як трокен. Падобны з янотам, скрыжаваным з барсуком або паўночнаамерыканскім лясным сурком, ды яшчэ з прымешкай таксы. Залаціста-бурштынавы, злёгку затуманены колер. Багатая, шчыльная, устойлівая белая пена. У свежым водары яблычны пірог, печаны яблык, фруктовыя лядзяшы, ноты сідру, ванілі і кветак. У гусце бісквітна-соладавая слодыч з яблычнымі адценнямі, мімалётнай сідравай кіслінкай, мяккай кветкава-хмелевай горыччу ў падсушаным фінішы і доўгае злёгку танінавае пектінава-мармеладнае пасмакоўе.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью