Сорта

Жэўжык

Mead - Melomel

6% ABV

3,94 (83) Untappd ↗

Паўсухі Журавінавы Меламель (медавуха с журавінамі) 3-месячнай вытрымкі. Першы рэліз новага праекту, які будзе займацца не зусім півам, а парою і зусім не півам. Як напрыклад як раз гэты першы рэліз, у якім няма ні соладу, ні хмелю, зрэшты як і ўсялякіх цукроў і араматызатараў. Толькі мёд, вада і беларускі цуд - журавіны. Пра назву праекту "Вір" раскажам у іншы раз. Спачатку пра назву рэлізу. Жэўжык - боства беларускай міфалогіі, апякун вадаёмаў, у тым ліку балот, дзе растуць журавіны. Значыцца, Жэўжык апякае і журавіны. Да і на аднолькавыя літары яны пачынаюцца. І барада ў Жэўжыка рудая. Жыве боства ў вадзе, на самай глыбіні - у віры. Бледна-ружовы колер. Лёгкая, шыпучая белая пена. У водары кветкавы мёд, ноты ванілі, чырвоных ягад і белага віна. У гусце мімалётная мядовая слодыч, далікатная журавінава-вінная кіслінка, сухі фініш, саладкава-мяккае пасмакоўе з лёгкай даўкасцю лупіны і костачкі журавін.

ПивоварняВір (Vir)

СтранаBelarus

Дата появления15.09.2026

Где найти · 0

Заведения

Сейчас этого сорта нет в заведениях выбранного города

Не нашли ваш бар или магазин в каталоге? — Добавьте свое заведение

Чрезмерное употребление алкоголя вредит здоровью